"Малы і Мядзведзік" ― адна з найулюбёнейшых кніг у Швецыі. Аўтары з неверагоднай увагай і павагай да асобы Малога расказваюць пра свет яго захапленняў, мараў, прыдумак і гульняў. З гледзішча дарослых гэта ўсё можа падавацца дробяззю. Але Мама Малога гэтак не лічыць. Ва ўсім для Малога яна найлепшы дарадца і сябра.