Люлі-люлі, цэлы дом спіць,
А каток на печы сон сніць.
Люлі-люлі-люлі, люлі-люлі-люлі.
Ціха, мышка, варушыся,
Бо каточак прытварыўся.
Люлі-люлі-люлі, люлі-люлі-люлі.
Як пайшоў каток на ганак,
Знайшоў маток абаранак.
Люлі-люлі-люлі, люлі-люлі-люлі.
Таму-сяму прадаваў,
А Манечцы дарма даваў.
Люлі-люлі-люлі, люлі-люлі-люлі.