Люлі-люлі,
Пашоў каток у дулі,
Памарозіў лапкі,
Узлез на палаткі.
Сталі катку лапкі грэцца,
Недзе стала катку дзецца.
Люлі-люлі-палюляй,
Як выспішся пагуляй,
А на кота – варкота,
На дзевачку – драмота.
Люлі-люлі-люлі, спаткі, малы.
Пайшоў каток на таржок,
Прынёс табе, дзеўка, піражок.
Пайшоў каток на ганак,
Прынёс табе абаранак.
А ты, каток, не вурчы,
А ты, дзетка, спі-маўчы.
Люлі-люлі-палюляй,
Як выспішся – пагуляй,
Люлі-люлі-люлі-люлі, спаткі,
Малое дзіцятка.
 
-----
в.Сардыкі, Сардыцкі с/с, Верхнядзвінскі р-н, Віцебская вобл.
Зап. Г.Барташэвіч
Спяв. Вольга Канстанцінаўна Рэўт
Укладальнікі: Ірына Васільева, Яніна Грыневіч