Люлі-люлі-люлі, спаць,
Да я буду калыхаць,
Буду песеньку співаць.
Сядзіць пава на таку
У чырвоным калпаку,
А пан кажыць засяку,
Пава кажыць уцяку.
 
-----
в.Груздава, Пастаўскі р-н, Віцебская вобл.
зап. К.Кабашнікаў, Г.Барташэвіч.
Спяв. Ядвіга Максімаўна Альфер
Расш. В.Ялатаў у 1971 г. №№2896, 2897
Укладальнікі: Ірына Васільева, Яніна Грыневіч