Ах вы, коцікі-каты,
Вашы серыя хвасты,
Прыхадзіце начаваць,
Маю Алачку катаць.
А я этаму кату
За работу заплачу:
Дам кусочык піражка,
Куўшыночык малачка,
А-а-а-а-а-а-а,
А-а-а-а-а-а-а.
 
-----
Ф.8, воп.77, спр.128, сш.6, л.2-4
в.Асмолавічы, Рагачоўскі р-н, Гомельская вобл.
Зап. Л.Барабанава
Спяв. Цішкова Еўфрасіння Еўдакімаўна, 1911 г.н.
Укладальнікі: Ірына Васільева, Яніна Грыневіч