Апсік, апсік, каточык,
Нашто злізаў мядочык?
Сама бабка злізала,
На коціка сказала.
 
Люлі-люлі, палюляй,
Як выспішся – пагуляй.
А-а-а, мой сыночык,
А-а-а, каласочык.
 
-----
в.Дунілавічы, Пастаўскі р-н, Віцебская вобл.
Зап. А.С.Емельянаў.
Спяв. Ефрасіння Іосіфаўна Ражко, 1917 г.н.
Расш. В.І.Ялатаў у 1971 г. №2925.
Укладальнікі: Ірына Васільева, Яніна Грыневіч