Спі, сыночак маленькі,
Галубочак сізенькі.
Мой сыночак будзе спаць,
А я буду калыхаць.
А-а-а, а-а-а люлі.
На што вецер ты гудзеш,
Спаць Міхаську не даеш?
Спі, сыночку, міленькі,
Ой да люлі-люленькі.
А-а-а, а-а-а люлі.
Успомніш маці ты сваю,
Як цябе люляла,
Як табе у начы не раз
Песню я спявала.
А-а-а, а-а-а люлі.