А ты, коцінька, каток,
У цябе шэранькі хвасток,
А ты прыйдзі начаваць,
Будзем Міколу качаць.
А я шэраму кату
Вельмі шчыра аддзячу:
І куўшынчык малака,
І кавалак пірага.