Люлі-люлі цэлы дом сьпіць,
А каток на печы сон сьніць.
Люлі-люлі-люлі,
Люлі-люлі-люлі.
 
Ціха, мышка, варушыся,
Бо каточак прытварыўся,
Люлі-люлі-люлі,
Люлі-люлі-люлі.
 
Як пайшоў каток на ганак
Знайшоў маток абаранак,
Люлі-люлі-люлі,
Люлі-люлі-люлі.
 
Таму-сяму прадаваў,
А Міколку дарма даў
Люлі-люлі-люлі
Люлі-люлі-люлі.
 
Скочыў коцік у мякіну,
А Міколка ў пярыну.
Люлі-люлі-люлі,
Люлі-люлі-люлі.