Пайшоў каток у лясок
Знайшоў каток паясок,
А кошачка адняла,
Да дзіцяці аддала.
Пайшоў каток на таржок,
Знайшоў каток піражок,
Ці самаму уесьці,
Ці дзіцяці несьці?
І сам трошкі укусіў,
І дзіцяці прынасіў.