На палі, на лес далёкі,
На прыціхшыя двары,
Зазірае з-за аблокаў
Вятушок бы дзед стары.
Ціха зорачкі, бы птушкі,
Сіганулі з вышыні,
Пахаваюцца ў падушках,
Будуць баіць казкі-сны.
За ракой, за гарой
Жыў наш казачны герой,
I як раз у той час
Там была я — вам мой сказ.
 
Пад ялінкай спяць зайчаткі,
Пад зямлёю чорны крот,
У дупле ваверчаняткі,
А на коўдры шэры кот.
Прытаміліся і птушкі,
Дрэмле рыбка ў вадзе.
Спіце вы мае, пястушкі,
Заўтра будзе новы дзень.
 
Спяць бабры і спяць зубры,
Дуб адвечны на гары,
Спіць вярба пад гарой,
Спіць маленькі наш герой.