Калыханка-лічылка
(муз. З. Вайцюшкевіча, верш Л.Дранька-Майсюка)
 
 
Зорачкі-заранкі,
Гэта кветкі неба;
Пасьля калыханкі
Спаць заўсёды трэба.
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Засынай!
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Баю-бай!
 
Колькі зорак –
Столькі кветак;
Колькі кветак –
Столькі дзетак;
Колькі дзетак –
Столькі сьлёз,
Весялосьці і дзівос!
 
У палацы,
Як у хатцы,
Зоркі сьняцца,
Кветкі сьняцца...
Не зьлічыць
Ажурных сноў.
Сьпі, маленькі,
Будзь здароў!
 
Зорачкі лагодай
Неба агарнулі,
Кветачкі ў гародах,
Як адна, паснулі.
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Засынай!
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Баю-бай!
 
Колькі зорак –
Столькі кветак;
Колькі кветак –
Столькі дзетак;
Колькі дзетак –
Столькі сьлёз,
Весялосьці і дзівос!
 
У палацы,
Як у хатцы,
Зоркі сьняцца,
Кветкі сьняцца...
Не зьлічыць
Ажурных сноў.
Сьпі, маленькі,
Будзь здароў!
 
І парою горкаю,
І парою сьветлай
Трэба верыць зоркам,
Трэба верыць кветкам.
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Засынай!
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Баю-бай!