Залюляю, як кахаю
(муз. З. Вайцюшкевіча, верш У. Някляева)
 
Як неба люляе аблокі,
Як возера хвалі люляе,
Дрыготка, пяшчотна, высока
Цябе калышу-калыхаю.
 
Я цябе закалышу,
Як калыша Бог душу,
Залюляе, залюляю,
Як кахаю, як кахаю.
 
Як лісьце з азяблага вецьця
Ляцяць, залюлянае ветрам,
Як месяц, як месяц, як месяц
Плыве, залюляны, на ветах.
 
Я цябе закалышу,
Як калыша Бог душу,
Залюляе, залюляю,
Як кахаю, як кахаю.
 
Як неба аблокі калыша,
Як возера хвалі люляе,
Як музыка доўжыцца цішай,
Калі ўжо зьнікае, зьнікае.
 
Я цябе закалышу,
Як калыша Бог душу,
Залюляе, залюляю,
Як кахаю, як кахаю.