Кот вясёлы
Са стала
Скінуў вазу
На падлогу.
На стале адна была,
На падлозе
Стала многа.
Ды аб тым, што скінуў вазу,
Кот
Прызнаўся не адразу.
Зараз,
Гледзячы на двор,
Муркае:
“Фар-фор, фар-фор...”