Вось сарока к нам ляціць
I навінамі трашчыць.
Тэлеграма ў лес дайшла,
Што вясна-красна прыйшла.
Сёння свята усіх мам,
Віншаваць іх трэба нам:
І бабуль, і дзяўчын,
І шаноўнейшых жанчын.
Хтосьці вершык пачытае,
Хтосьці песню заспявае.
Ну, а хтосьці ў гэты час
Дапаможа ў першы раз.
Я пра свята стракатала,
Замарылася, прыстала—
Вось каб быў тут тэлефон...
Ой, глядзіце! Вось і ён!
Зараз Мішку пабуджу
I пра свята раскажу.
Сарока:
Ало! Ало! Трашчыць сарока.
Мядзведзь:
Што здарылася, белабока?
Сарока:
Сёння свята усіх мам,
Віншаваць іх трэба нам.
Мядзведзь:
Эй, сарока, не трашчы,
Матму мне не прабудзі.
Трэба ў хаце ўсё прыбраць,
Покуль мама будзе спаць.
У хаце чыста падмяту,
Пыл з паліцы ўвесь сатру.
Сарока:
Зараз зайца па шукаю
Ды пра свята нагадаю. (Звоніць.)
Ало! Ало! Трашчыць сарока.
Заяц:
Што здарылася, белабока?
Сарока:
Сёння свята усіх мам,
Віншаваць іх трэба нам.
І бабуль, і дзяўчын,
Даражэнечкіх жанчын.
Заяц:
Браткі мае, сюды бяжыце!
Шубкі белыя здыміце.
Трэба кветак пашукаць,
Для матулі іх сабраць.
Сарока:
Трэба Воўку пазваніць
I пра свята аб'явіць.
Трэба з ім пажартаваць,
Хай ўсе будуць рагатаць.
Ало! Ало! Трашчыць сарока.
Воўк:
Што здарылася, белабока?
Сарока:
Сёння свята у Лісы,
Пагалі ты, Воўк, вусы.
Ліска будзе вельмі рада,
Дзякуй скажаш за параду.
Воўк:
Дык я стану непрывабны,
На каго буду падобны ?
Што ні зробіш для Лісы!
Збрыю я свае вусы!
Ліса:
Воўк! Што гэта з табою?
Ці ты падурнеў вясною?
Дзе прыгожыя вусы,
Гонар воўчае-красы?
Воўк:
Пазваніла мне сарока
Натрашчала, белабока,
Калі збрыю я вусы,
Будзе радасць для Лісы.
Ліса:
Не гаруй, мой любы Воўк!
Для мяне такі сюрпрыз!
I скажу без лішніх слоў,
Ты прыгожы без вусоў!
Усе:
Сёння свята усіх мам,
Віншаваць іх трэба нам:
І бабуль, і дзяўчын,
І шаноўнейшых жанчын.