Галавой хістае малпа, (з боку ў бок нахіляем галоўку да плечыкаў)
Азіраецца жырафа, (паварочваем галовы, падбароддзем спрабуем дацягнуцца да пляча)
І агромністы, як шафа, (паказваем рукамі, які вялікі)
Бегемот згінае лапы, (ручкамі да сябе і адсябе, потым пахадзілі, высока ўзьнімаючы калены)
Ох і ярка сонца сьвеціць, (“прыкрываем” вочы, нахіляемся тулавам управа-улева)
Скачуць гожыя газэлі, (паскакалі трошкі)
Ды, куды б ні паглядзелі, (нахіляемся наперад, правая рука над вачмі”, робім паўкола-разварот у нахіле, потым выпростваемся і паўтараем ў іншы бок зь іншый рукой)
Сустракаюць Поўдзень дзеці! (выпростваемся, рукі разводзім і пляскаем сабе ў ладкі)