На страсе прачнуўся бусел, (далонькі на твар, потым адымаем)
Доўгай шыяй пацягнуўся, (цягнемся галавой, носікамі дагары)
Распрастаў шырока крылы – (рукі расставіць)
Пёркі ветрам закруціла (круцім далонямі, пальчыкамі).
А на двор бяжыць сабачка, (тупаем ножкамі, рукамі дапамагаем бегчы),
Круціць хвосьцікам там качка, (круцім попамі, разаграем сабе цягліцы, распрацоўваем пазваночнік, талію, суставы),
І выходзіць - рукі ў бокі –
Гаспадар да іх высокі. (паважна выступаем, рукі ў бокі, сьпіна раскрытая, роўная, галава высока задраная).