Узмывае ў неба птушка (разводзім плечы, рукі цягнем назад, галаву ўверх, становімся на дыбачкі, нібы ўзьлятаем),
Вецер стаў галіны гушкаць (рукі ў бакі, нагінаемся ўправа – левая рука паўколам над галавой, як згінаецца галіна, і наадварот),
Потым дождж пайшоў рабы – (прысядаем, галаву хаваем ад дажджу ручкамі зьверху, падбародддзем да грудзяў, потым правяраем, ці прайшоў – ручкі ніц, галавой глядзім уверх, потым улева, управа, узьнімаемся, але пачынаецца дождж – і зноў хаваемся; так 4 разы)
Павыскоквалі грыбы! (з прысяду выскокваем уверх 4 разы)
Закруціла ліставея – (павароты ўлева-ўправа з махамі)
Сьцежкі ў злаце анямелі. (апусьціліся на выдых, ручкі нашыя – лісьцікі, упалі на зямлю, затрымаліся, расслабленыя)