Анёлак-ахоўнік
(спявае Святлана Бень)
 
У анёлка строгі послух -
Бараніць дзяцей, дарослых
Ад заразлівых спакусаў
І ад крывадушных хлусаў,
Ад учынкаў непрыгожых
І ад поглядяў варожых,
Ад усіх благіх памкненняў,
Ад параз і злых здарэнняў...
Богу моліцца вандроўнік,
Каб з ім быў анёл-ахоўнік.