Сакрат-анёлак
(спявае Мікола Прылуцкі)
 
Сакрат-анёлак пад ракітай
Сядзіць на беразе ракі,
А ў небе восеньскім блакітным
Лятуць апошнія гракі.
 
Анёлак слушна разважае:
"У свеце мае ўсё чаргу:
Сініца ў маі не спявае,
Не свеціць сонца праз смугу.
Як цяжка зразумець парадак
Зямных жыцця першаасноў,
Не разгадаўшы слоў-загадак -
Надзея, вера і любоў".