Зорапад
(спявае Галіна Казіміроўская)
 
А на небе ўраджай -
Зора выспела багацце,
Гэй, анёлку, прыязджай
На крылатым самакаце!
 
Зерне-золата збірай
Ва ўдзячныя далоні,
Ну,а потым засявай
Золатам зямлі ўлонне,
 
Каб здзівіліся ўсе,
Як бяздонныя нябёсы
Незаўважна, пакрысе
Вырашаюць зораў лёсы.