Лічылка
(спявае Зміцер Вайцюшкевіч)
 
Раз, два, тры, чатыры, пяць -
На гары анёлкі спяць.
 
Шэсць, сем, восемь, дзевяць, дзесяць -
Зоры з цемры цеста месяць.
 
Дзевяць, восем, сем і шэсць -
Котка мые сваю шэрсць.
 
І нарэшце, два і раз -
Спіць у норцы дзікабраз.