Хто з анёлкам пасябруе?
(спявае Зміцер Вайюшкевіч)
 
Хто з анёлкам пасябруе?
Ён зусім адзін, сумуе,
Крыльцы склаў, падкурчыў ножкі
І ўкленчыў ля дарожкі.
 
Вельмі прыкра быць самотным
Небаракаю гаротным,
Нават птушкі і жывёлы
Хочуць мець сяброў вясёлых.
 
Бо, вядома ж, сябра - гэта
Хто зімой, вясной і летам
Падбадзёрыць, падтрымае,
Моцны той, хто сябра мае.