Люлі-люлі, каціна

Люлі, люлі, каціна!

Куды едзеш? Да млына.

Вазьмі ты мяне з сабой,

Буду ў цябе слугой:

Я й коніка папасу,

Я й вадзіцы прынясу.