Дапамагу

На гародзе у бабулі

Многа морквы і цыбулі,

Памідораў, агуркоў,

Часныку і буракоў.

Я на грады пабягу

I бабулі памагу:

Моркву з рэпай прапалю,

А пасля гуркі палью.