Сняданне, абед і вячэра

Калі сонца ўстане —

Нам даюць сняданне.

Прабяжыць паўнеба —

Нам абедаць трэба.

Пойдзе сонца спаці,

Нам — вячэра ў хаце.