Капуста

На гародзе стала пуста.

Толькі пышная капуста

Ветру, сцюжы не баіцца:

Мае цёплыя спадніцы.

Гожая, здаровая,

Уся белагаловая.