Піла

Наша вострая піла —

Не піла,

А пчала.

Не піла,

Не ела,

Ні разу не прысела,

А ўсё пела

I гула —

Вясёлая піла.

Папілавала дровы —

Будзьце здаровы!