Два вераб’і

Два вераб’і знайшлі на гумнішчы каласок дый пачалі за яго біцца. Доўга яны біліся, аж пакуль певень не ўгледзеў каласок, ухапіў яго дый панёс.