Возера лясное

Возера лясное,

Вогнішча на выспе.

Варацца варголы

У вялікай місцы.

Варацца варголы,

Булькаюць вясёла:

Будзем піць гарбату

Мама, я і тата.