Спі, Аленка

Спі, Аленка, маленькая, спі.

Вунь пад зорамі дрэмлюць палі.

Вецер коўдраю іх пакрывае.

— Як мяне?

— Як цябе, дарагая.

— Хто ім казачку бае?

— Бары.

— Хто ім песню спявае?

— Вятры.

— Хто іх туліць?

— А туліць зіма.

— Хто да працы разбудзіць?

— Вясна.