Пра мядзведзя ды пчолак

Сеў Міхайла на калоду,

просіць:

— Пчолы, дайце мёду!

Пчолы дружна загулі.

Пчолы мёду так далі,

Што Міхайла так зароў,

Аж чутно на сем бароў.

У бярлогу ён забіўся.

Горкім мёд яму зрабіўся.