Ладкі

Ладачкі-ладкі!

Мы палолі градкі,

Мы палолі самі,

Сваімі рукамі.

 

Ад стараннай працы

Выраслі на градцы

Вось такія буракі!

Вось такія агуркі!

А капусты качаны —

Вось такой велічыні!