Алоўкі

Ах, якія тут алоўкі —

Каляровыя галоўкі!

Намалюю я саву,

I авечку, і асву,

I агонь, і акуляры,

I усмешлівыя твары.

Тата, мама, баба, дзед —

Будзе кожнаму партрэт.

Запрашаю ад душы —

Месца ж ёсць на аркушы!