Калядная песня

Прыйшлі-прыляцелі

Харошы Анелі, —

Залатое крылле,

А самі у белі.

 

Дый прынеслі з неба

Вясёлу навіну:

Чыста Дзева

Парадзіла сына.

 

Дый, парадзіўшы,

У пялюшкі спавіла,

А спавіўшы,

У яслі злажыла.