Вавёрка і воўк

Воўк ляжаў пад елкаю і спаў. Вавёрка скакала з елкі на елку і звалілася на ваўка. Воўк схамянуўся і хацеў яе з’есці. Вавёрка пачала прасіцца: «Пусці мяне». Воўк сказаў: «Добра. Я пушчу цябе, толькі ты скажы мне, чаму вы, вавёркі, заўсёды такія вясёлыя. Мне вось маркотна, а вы гуляеце ды скачаце». Вавёрка адказала: «Уперад пусці мяне на дрэва, дык тады скажу, а то я цябе баюся». Воўк быў не галодны і пусціў.

Вавёрка ўскочыла на галінку і адтуль сказала: «Табе затым маркотна, што ты злосны. Табе злосць сэрца паліць. А мы таму вясёлыя, што нам ніколі не хочацца благога рабіць».