Дзядуля і яблынькі

Садзіў дзядуля

Маленькія яблынькі,

Пыталіся дзеці:

«Ці скора яблыкі?»

«Чакайце, дзеткі,

Дзевяць вёсен,

Дзевяць летаў,

Дзесятую восень».

«А сам, дзядуля,

Ці дачакаешся?»

«Не я дачакаюся,

Дачакаюцца іншыя,

Дачакаюцца іншыя,

Дзякуй скажуць».