Дзеці і гняздзечка

Знайшлі дзеці ў садку гняздзечка. Сядзелі ў ім маладыя птушаняткі. Яны яшчэ не ўмелі лётаць. Дзеці забралі птушак, прынеслі ў хату і паказалі татку.

Татка спытаўся: «Ці добра было б вашай маме, калі б хто вас краў з хаты?» Дзеці кажуць: «Не, мама плакала б». Татка ізноў пытаецца: «А вам ці добра было б тады?» Дзеці кажуць: «Не, і мы плакалі б і хацелі дамоў».

Тады татка сказаў: «Такое самае гора будзе матцы-птушцы і гэтым яе дзеткам».

Дзеці пашкадавалі птушак, аднеслі іх у садок і пасадзілі ў гняздзечка.