Хлопчык, які не можа хадзіць

Вясною адзін калгаснік прадаў хату і выехаў у горад. Хату купіла жанчына, што прыехала з далёкай Поўначы.

Аднаго разу каля хаты, дзе пасялілася жанчына, ішоў са школы Паўлік. Ён убачыў у садзе хлопчыка.

Хлопчык сядзеў у калясцы. Ногі яго былі накрытыя вялікаю цёплаю хусткаю.

Паўлік здагадаўся: гэта сынок жанчыны, што прыехала з ІІоўначы.

— Як цябе завуць? — спытаўся Паўлік. — Хадзем у сажалку купацца…

— Васіль завуць мяне, — сказаў хлопчык. — Я не магу хадзіць…

— Чаму не можаш? — здзівіўся Паўлік.

— Ніколі я не хадзіў, бо ногі хворыя…

Здзіўлены, Паўлік доўга глядзеў на Васілька.

— I ты ў лесе не быў?

— Не быў… — паціху адказаў Васілёк.

Паўліку ж вельмі захацелася пайсці ў лес.

У лесе ён сарваў тры кветкі ландышу і прынёс Васільку.