З выраю

Ляцяць да нас, ляцяць яны з далёкай, цёплай стараны; нясецца крык іх над зямлёй, бо бачаць ўжо край родны свой. Прывет з далёкай стараны нам радасна нясуць яны.

І ў крыку тым, здаецца мне, аб цёплай кажуць чужыне. Не страшыць сцюжай там зіма, ні злых марозаў там няма, а краскі вечна там растуць, у гаях птушачкі пяюць; густой апрануты ліствой, штось шэпчуць дрэўцы між сабой… У іх цяні руччы бягуць, і птушкі райскія жывуць, што, хвост спусціўшы над зямлёй, гараць, як краскі, між ліствой.

— Скажэце ж, птушачкі, вы мне, што ж не былі ў тэй вы старане? З краю, што завецца земскі рай, вы леціцё ў наш сумны край!

Здалёк ледзь чутна крык ляціць:

— Хоць добра у краю тым жыць, хоць век пануе там вясна, мілей нам родна старана: тут маткі гнёзды нам вілі, сярод лясоў тых мы жылі, тут гадавалі нас яны, сюды ляцім мы штовясны.