Кампот

Маленькая Галя вельмі любіць памагаць маме. Сёння мама даручыла Галі памыць сушаныя яблыкі для кампоту.

За абедам мама сказала: «Ну, цяпер пакаштуем кампот нашай дачушкі», — і паставіла перад кожным кубак, а перад Галяй — яе любімы, з дзвюма чырвонымі вішанькамі.

Тата адпіў крыху з кубка і зірнуў на маму. Мама зрабіла глыток і паглядзела на Галю. Паглядзела і пытаецца:

«Дачушка, ці добра ты памыла яблыкі?» — «Так, мамачка, — адказала Галя, — вельмі добра. Я іх нават мылам мыліла!»