Кася

Гуляе Кася вуліцай,

ідзе сабе па свеце,

і рыжанькія косачкі

ёй развявае вецер.

Раптам чуецца з падворка:

— Кася ты

альбо вавёрка?

Кася —

рыжая чупрынка?

— Не вавёрка я —

дзяўчынка, —

кажа Кася, —

ды па дрэвах, як вавёрка,

лажу я, скачу па ўзгорках

і люблю збіраць арэшкі

наўзамен за дзве усмешкі…

Таму раскажы

недасведчаным,

што бачыў вавёрку

з заплечнікам.