Месяцы года

Студзень — з казкамі снежных аблокаў,

Люты — шчодры на сіні мароз,

Сакавік — з сакатаннем і сокам

Беларускіх вясновых бяроз,

Красавік — час маланак і ліўняў,

Травень — з першым мурогам, сяўбой,

Чэрвень — з ягаднаю зарой,

Ліпень — з мёдам,

3 пшаніцаю — жнівень,

Спелы яблычны верасень,

Багаты кастрычнік

У празрыстасці чыстай, крынічнай,

Лістапад — залаты лістапад,

Снежань — першы густы снегапад.