Баю-баю-баю, не лажыся з краю,
На краю ты звалішся, крэпка-крэпка ўдарышся.
Апсік, коцік, пад масток, злавіў рыбку за хвасток,
Сам разочак укусіў і дзіцятка ўгасціў.