Люлі-люлі-люлі,
Прыляцелі куры,
Селі на варотах,
у чырвоных ботах.
Сталі куркі сакатаць,
Няма чаго куркам даць.
Дала б я ім гароху,
Дык німа ні троху.
Дала б я ім ячменю,
Дык німа ні жменю.
Люлі-люлі-люлі,
Спі, сыночак, мой.
 
-----
Люлі-люлі-люлі, прыляцелі куры...
Віцебская вобл., Полацкі р-н, в. Тумілавічы
Касета №03 Марковіч
Укладальнікі: Ірына Васільева, Яніна Грыневіч