Ай, люлі-люлі-люлі,
Да ўсе дзеткі малыя паснулі,
А на маю дочачку сон наслалі.
Ой а, рус каток, ой а рус, да не варчы,
Толькі маёй дочачкі да не будзі.
Ох, пошоў коток у лясок,
Да знайшоў моёй дочачцы поясок.
Ох, пошоў коток под грушку,
Знайшоў маёй доньцы падушку,
А-а-а-а, люлёй-люлю-люлёй.
 
-----
Фальклорная практыка студэнта І курса
філалагічнага факультэта беларускага аддзялення
Мінскага дзяржаўнага педагагічнага Інстытута
імя Горкага, запіс 30 чэрвеня 1977 года.
Запісалі студэнты: Губская Ірына, Зуй Зоя,
Запрудскя Ларыса; кіраўнік Лія Мацвееўна Салавей.
в.Хорастава, Салігорскі р-н, Мінская вобл.
Чачура Яўгенія Фёдараўна
Укладальнікі: Ірына Васільева, Яніна Грыневіч