Люлі-люлі-люлі,
Усе дзеткі паснулі.
Толькі адзін каток
ні спіць, не гуляя,
Замоўкі не зная,
Га-а-а-а-а-а.
Каткі два шэранькія
Абодва вот і…
От ты, люлі-люлі, спаць,
А я буду калыхаць.
 
-----
Люлі-люлі-люлі, усе дзеткі паснулі...
Гарадзенская вобл., Астравецкі р-н, в. Палуш,
Спявае Ядвіга Адамковіч
Зап. 1970 г. Арсен Ліс
Ф.8, воп.2, спр.27
Расшыфраваў Л.М.Фёдараў у 1981 г. №2765
Укладальнікі: Ірына Васільева, Яніна Грыневіч