Баю-баюшкі-баю,
Не лажыся на краю,
А то шэранькі ваўчок
Сташчыць малага за бачок,
А-а-а,
Сташчыць малага за сбачок.
Ён уташчыць за бачок,
І ўнясёт ён за лясок,
Баю-баю,
Унясёт ён за лясок.
Унясёт ён за лясок
Пад зелёненькі кусток,
Баю-баю,
Пад зелёненькі кусток.
На зелёненьком кусту
Саловушкі там пают,
Баю-баю,
Там саловушкі пают.
Там саловушкі пают,
Малышу спаць не дают,
Баю-баю,
Малышу спаць не дают.
 
-----
Баю-баюшкі-баю, не лажыся на краю...
Магілёўская вобл., Быхаўскі р-н, в.Іскань
Ф.8, воп.73, спр.75, блакнот №1
Спявае Еўдакія Акуленка, 1929 г.н.
Запісаў П.Альхімовіч.
Укладальнікі: Ірына Васільева, Яніна Грыневіч