Люлі-люлі-люлі,
Усе куры паснулі,
Адзін мой сыночык
Не спіць, не гуляіць,
З катком размаўляіць.
 
-----
в.Груздава, Пастаўскі р-н, Віцебская вобл.
зап. К.Кабашнікаў, Г.Барташэвіч.
Спяв. Ядвіга Максімаўна Альфер
Расш. В.Ялатаў у 1971 г. №№2896, 2897
Укладальнікі: Ірына Васільева, Яніна Грыневіч