Люляй-люляй-люляшэнькі.
Было ў маці тры ясенькі:
Адзін гусі пасе,
Другі есьці нясе.
Трэці сядзіць на камені,
Дзержыць дудку на рамені.
Ой, павешу дуду
На зялёным дубу.
Няхай вецер павівае,
Няхай дудка сама грае.
Люлі-люлі-люлі,
Люлі-люлі-люлі.